понедельник, 18 июня 2012 г.

прыйшоў час паказаць...


“У беларуса дзьве душы”… Пра каго гэта? Не паверыце ­ пра ўсіх нас. Мэта стварэння праекту ўзнікла са звычайнай сітуацыі:
ісці ў касцёл, бо цябе навучыла бабуля, ці ў царкву, бо там цябе хрысцілі бацькі. Вось яна – сітуацыя, у якой немагчыма зрабіць выбар (атрымліваецца, што ў мяне дзве душы). А выкарыстоўваючы адзін з традыцыйных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – вышыўку крыжыкам –­ паспрабавала стварыць беларускія “смайлікі”, якія можна выкарыстоўваць у інтэрнеце, як малюнак на вашу майку, ці на падстаўку пад кубкі, а таксама паштоўкі. Такім чынам аб’ядналіся дзве душы: традыцыйнае мастацтва і глабалістычнае сусветнае павуцінне.
Адзін бок дэманструе пазітыўную эмоцыю ці стан чалавека, другі – адмоўную.
Напрыклад, прыязны/суворы:


 здзіўлены/абыякавы: 


 замілаваны/недаверлівы:




Так гэта бачыцца мне, але варыянты магчымы розныя...



1 комментарий: