среда, 4 июля 2012 г.

у шорт-ліст я не трапіла

ну вось і дайшлі рукі арганізатараў і журы Трэцяга
фестывалю беларускамоўнай рэкламы да работ, якія даслалі на конкурсы, у тым ліку і на конкурс нерэалізаваных канцэптаў.
як я і думала, мой канцэпт не ўразіў журы. але ўсё роўна ганаруся сваёй працай і  рэалізую яе.
таму ,калі вам падабаецца ідэя налепкі на вашу суколку, калі ласка, выкарыстоўвайце))) таксама вы можаце самі прыдумаць варыянт, як выкарыстаць  выявы
падтрымайце маладога дызайнера)))


канешне, крыўдна, што твой праект не ацанілі, але, гэта вопыт. не кожны ж год перамагаць. усё ж лічу, што праект быў не такі благі, слабы ці некрэатыўны.

і нарэшце. падаецца, што арганізатарам конкурсу трэба ўлічваць той момант ,што кожны ўдзельнік ,а асабліва ,калі ён толькі пачынае свой шлях у беларускую рэкламу, важна ведаць -- дайшла іх праца да журы ці не. можа публікаваць працы ці пералік удзельнікаў на сайце фестывалю? так адразу стане зразумелым, што праца будзе разглядацца арганізатарамі.


Комментариев нет:

Отправить комментарий