Учора, 21 кастрычніка, пашчасціла трапіць на паказ спектакля "ладдзя роспачы" па аднайменным творы Уладзіміра Караткевіча.
караткевіч для мяне не просты пісьменнік, неаднойчы было так, што творы перачытвала па 2 разы)) таму, калі ішла на гэты спектакль, не была ўпэўнена, што ён мне спадабаецца ці зразумею яго. але пайшла... а сталася так, што мне яшчэ было дазволена прынесці фотаружжо і карыстацца ім без пагрозы, што мяне папросяць выйсці з залы)
так, зараз можна прагледзець некаторыя фота са спектакля і, калі чыталі твор, падумаць:
ці адпавядае зместу пастаноўка?
для каго яна?
пойдзеце на спектакль?